
У Год міру і стварэння ў Беларусі адкрылася Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2023». Удзел у кампаніі па традыцыі 3 красавіка прынялі работнікі Баранавіцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Прырода шчодра ўзнагародзіла Беларусь хваёвымі борамі і светлымі бярозавымі гаямі, цяністымі дубровамі, густымі ельнікамі. Усе мы бясконца можам любавацца і захапляцца прыгажосцю лесу. Аднак звыклы лясны пейзаж часта псуе смецце, пакінуты ў лесе - пластыкавыя банкі, поліэтыленавыя пакуначкі, аднаразовы посуд. Усё гэта сустракаецца як паасобку, так і ляжыць вялізнымі кучамі і раскладаючыся наносячы непапраўную шкоду навакольнага асяроддзі. Дапамагчы захаваць лясы здаровымі і прыгожымі можа кожны з нас выконваючы нескладаныя правілы паводзін у лесе і удзельнічаючы ў мерапрыемствах па ўборцы лясных масіваў ад смецця і несанкцыянаваных звалак.
Работнікі прадпрыемства, імкнучыся захаваць прыроду, яе лясныя рэсурсы ў рамках акцыі адправіліся ва ўрочышча Гай, якое з'яўляецца унікальным месцам адпачынку жыхароў горада і адпачывальнікаў прафілакторыя «Магістральны» у г.Баранавічы.
У ходзе акцыі было сабрана каля 50 кг пластыкавых пакетаў, бляшаных слоікаў, шкляных і пластыкавых бутэлек, паперы.
Давайце будзем разам рабіць добрыя справы для здароўя нашай планеты! Прымайце ўдзел у акцыях і суботніках. Прывучаць сябе да таго, што кожны нясе адказнасць за навакольнае яго прыроду і можа далучыцца да яе аднаўленню.
